Хейстынгс[2] — горад і аднайменная акруга ў новазеландскім рэгіёне Хокс-Бей, размешчаны за 20 км ад горада Нейпір. Паводле перапісу насельніцтва 2006 года, насельніцтва акругі Хейстынгс — 70 842 чалавека. Часцяком пры складанні статыстычных дадзеных горад аб’ядноўваецца з Нейпірам, агульная колькасць якіх складае звыш 120 тысяч чалавек, што робіць іх пятым па колькасці гарадскім утварэннем у Новай Зеландыі.